У Гародні валанцёры дапамогуць сталым людзям
У час каронавірусу ў Гародні з’яўляюцца альтэрнатыўныя прапановы дапамогі.
Пра адметнасці жыцця падчас каронавірусу распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Валанцёрская дапамога падчас каронавірусу ў Гародні пачала распаўсюджвацца. Валанцёры Гарадзенскага дзіцячага хоспісу пачалі рабіць маскі для твару. Самым цікавым валанцёрскім чынам падчас каронавірусу стала акцыя ад гарадзенскага БРСМ, якая ажыццяўляе валанцёрскія паслугі для адзінокіх людзей сталага веку. Валанцёры ад БРСМ могуць прынесці прадукты, прынесці рэцэпты з паліклінікі, лекавыя сродкі і прадметы першай неабходнасці. Акцыя БРСМ будзе дзейнічаць да пачатку траўня. БРСМ не кажа, што гэта акцыя звязана з каронавірусам, але зразумела, што ў гэты час найбольш церпяць людзі сталага ўзросту.
Беларускае Радыё Рацыя