У Гародні – «Восень добрых справаў»



Гарадзенскі Дзіцячы хоспіс прапануе далучыцца да акцыі «Восень добрых справаў» усіх гарадзенцаў і гасцей гораду.  У межах акцыі ўжо працуе тэлефонная лінія па зборы сродкаў для цяжка і безнадзейна хворых дзетак, а таксама можна набыць рэчы ў некаторых гарадзенскіх крамах, якія адзін працэнт ад продажу пералічваюць на рахунак хоспіса. Гэтая частка акцыі мае назву “Адсотак, які ўратуе жыццё”

Пра Акцыю распавядае дырэктарка гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

– Кожны жадаючы можа звярнуцца ў адмысловыя крамы і купіць тавар ці набыць нейкую паслугу і 1% ад гэтага будзе ахвяравацца на дапамогу цяжка і безнадзейна хворым дзеткам пад апекай дзіцячага хоспіса.

Да акцыі “Адсотак, які ўратуе жыццё” ужо далучыліся гарадзенскія фірмы таксі, салоны прыгажосці, некалькі крамаў і ІТ – кантораў. Каб дапамагчы дзецям, можна таксама патэлефанаваць на адмысловы нумар, ці адправіць СМС-ку ці пералічыць грошы на адмысловы рахунак хоспіса ў “Альфа-Банку”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота 015.by