У Гародні вучылі добрасуседству з дзікімі птушкамі



Як вырашыць праблемы з дзікімі птушкамі, якія жывуць побач з чалавекам, абмяркоўвалі ў гарадзенскім заапарку.  Адмысловы семінар „Сокал-пустальга ў Гародні” для супрацоўнікаў жыллёва-камунальных гаспадарак дапамог знайсці адказы на пытанні: куды звяртацца і як паводзіць чалавеку ў выпадку суседства з дзікай птушкай, колькасць якіх паволі расце?

Кажа прадстаўнік гарадзенскай філіі „Ахова птушак Бацькаўшчыны” Зміцер Вінчэўскі:

– На жаль, у Дзевятоўцы было гняздо, якое займалі птушкі ў замалай нішы. Падчас таго, як мы дапамагалі ім і прыстасоўвалі нішу да гнездавання, прыстаўлялі гнездавую скрыню, адно птушанё выскачыла і разбілася. На жаль, і падчас дапамогі бываюць страты. Мы не кантралявалі ўсю сітуацыю, але мне падаецца, што гэта паміж 15-25 парамі для нашага горада. Гэта прагрэс, у параўнанні з папярэднімі 5 гадамі. Зараз сітуацыя больш-менш стабільная. Калі горад будзе расці, на ўскраінах будуць будавацца шматпавярховікі, то і папуляцыя будзе павялічвацца, бо будзе больш месцаў для гнездавання.

Ужо падрыхтаваны шыльды на дамы,  дзе гняздуюцца сокалы-пустагі.

suscynski_sylda

Работнікаў камунальных гаспадарак цікавіла, як паводзіць сябе і не парушыць прыродаахоўчае заканадаўства ў перыяд гнездавання варонаў, гракоў. Час, калі людзі беспакарана шкодзілі дзікім птушкам, мінуў, як заўважылі выступоўцы. Вялікія штрафы і нават крымінальная адказнасць ім пагражае, калі тыя не навучацца добрасуседству.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня