У Гародні выпусцілі гульню “На трох кітах”



Антон Янкоўскі, адзін з аўтараў знакамітай настолкі “Паўстанцы”, прадставіў на гарадзенскіх моўных курсах “Мова Нанова” новую гульню – “На трох кітах”.

Паводле словаў Антона Янкоўскага, адна з самых простых і экалагічных гульняў, што выйшлі ў свет ад каманды пад назвай “А4”.

Распавядае Антон Янкоўскі:

– Гэта настольная экалагічная драўляная гульня, з вельмі простымі правіламі, якая разлічана на любы ўзрост – як на дзіцячы, узрослы, сярэдні, моладзь, амаль для кожнага яна падыйдзе. Што самае цікавае ў гэтай гульні – у ёй ёсць некалькі рэжымаў. Рэжым спаборніцтва, дзе кожны гуляе сам за сябе. Камандны рэжым, тады вашая задача дасягнуць камандных вынікаў. І ў гэтую гульню можна гуляць аднаму.

Афіцыйны рэліз гульні “На трох кітах” – 21 лютага. А пакуль на платформе „Талака” ідзе збор сродкаў на яе вытворчасць. Тым, хто ахвяруе свае грошы, аўтары абяцаюць цэлы шэраг падарункаў і цікавостак.

Беларускае Радыё Рацыя