У Гародні выратавалі лася, які зваліўся ў яму
Незвычайную выратавальную аперацыю праводзілі сёння ў Гародні: лось трапіў у тэхнічны прыямак і самастойна выбрацца не мог.
Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі інстытута біяхіміі, размешчанага ў лесапаркавай зоне Пышкі, куды зайшоў лось. „На месца выбылі спецыялісты інспекцыі, ветэрынары, прадстаўнікі МНС і прадпрыемства „Спецаўтагаспадарка”. Жывёлу ўсыпілі, пасля чаго пры дапамозе крана вынялі з пасткі. Аперацыя заняла некалькі гадзін.
Жывёлу пад наглядам спецыялістаў даставілі ў лес. Яны дачакаюцца абуджэння лася і яшчэ раз пераканаюцца, што з ім усё ў парадку. Сур’ёзных пашкоджанняў у жывёлы няма. Толькі лёгкія ўдары. Ласю каля трох гадоў.
