У Гародні выратавалі з пажару чатырох чалавек
Чатыры чалавекі выратаваныя падчас пажару ў кватэры шматпавярхоўкі ў Гародні, паведамілі БелТА ў Гарадзенскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне пра пажар у кватэры на першым паверсе пяціпавярхоўкі на вул. Гогаля паступіла выратавальнікам 1 студзеня ў 23.26. «Работнікі МНС, якія прыбылі на месца, выратавалі 4 чалавек, сярод іх гаспадыню кватэры. Выратаваныя з дыягназам «атручанне прадуктамі гарэння і алкагольная інтаксікацыя» былі шпіталізаваныя. Прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў», – праінфармавалі ва ўпраўленні.