У Гародні за «арганізацыю масавых беспарадкаў» судзяць 18-гадовага хлопца



У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 17 лістапада распачаўся суд над 18-гадовым Арцёмам Янкоўскім. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў). Пасля затрымання з Арцёмам публікавалі «пакаяльнае» відэа, дзе ён казаў, што ў 2020-м годзе прапаноўваў закідваць супрацоўнікаў міліцыі «кактэйлямі Молатава» і адпраўляў інструкцыю па іх вырабе сябрам. Справу разглядае суддзя Віталь Лабоцкі.

Арцёму падчас масавых пратэстаў было толькі 15 гадоў. Хлопца затрымалі 13 жніўня гэтага года паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкай дзейнасці» – праз некалькі месяцаў, як яму споўнілася 18 гадоў. Пасля гэтага супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу. Цяпер Арцёму пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.

КДБ унёс Янкоўскага ў «Спіс тэрарыстаў» 2 лістапада — яшчэ да пачатку суда.

вясна