У Гародні забаранілі мітынг у Каложскім парку
Гарадзенскія грамадскія актывісты атрымалі адмову ў правядзенні акцыі ў Каложскім парку.
Пра адмову распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– У гарвыканкаме нам паведамілі, што гарвыканкам не ўзгадніў мерапрыемства, якое мы падавалі на нядзелю 11-га кастрычніка, са спасылкай на складаную сітуацыю ў горадзе і Беларусі ў цэлым. Нягледзячы на тое, што фармальная працэдура падачы такога ўведамлення была выканана. Гарвыканкам фактычна забараніў правядзенне ў дазволеным месцы масавых мерапрыемстваў у гэтую нядзелю. Не ведаю, фактычна гэта азначае ўвядзення нейкага караніцну ў горадзе.
Па яго словах, у розных гарадах Беларусі ніводная акцыя не была дазволена:
– Статыстыкі ў мяне няма, я ведаю што ўзгодненых мерапрыемстваў у паслявыбарчы перыяд у Беларусі, я пра такое не чуў. Я магу канстатаваць тое, што засталося. Засталося незадаволенне людзей вынікам выбараў, застаўся пратэст, які прымае розныя формы.
Ён упэўнены, што ў горадзе склалася даволі дзіўная сітуацыя з дазволенымі мерапрыемствамі, іх не дазваляюць нават на дазволеных уладамі месцах.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня