У Гародні забаранілі пікеты супраць Дэкрэта № 3



Адмовы на масавыя заяўкі пра правядзенне пікетаў атрымалі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі ад ўладаў Гародні.

“Сутнасць пікетаў –  нязгода з нагоды ўвядзенняе Дэкрэта № 3”, – кажа старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіч.

Усяго было пададзена 9 заявак на пікеты, па пяці атрыманыя адмовы. Дэкрэт № 3 з’яўляецца неканстутыцыйным, ён парушае правы людзей. У нас няма прыгоннага права. Апрача таго, у Дэкрэце ёсць шмат недапрацовак. 

Сябры партыі не здзіўлены адмовамі ўладаў і будуць іншымі спосабамі даносіць свае думкі грамадзянам.

За апошняе дзесяцігодздзе апазіцыйныя арганізацыі пазбаўленыя права на свабоду сходаў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя