У Гародні закрылі “культавы” рэстаран “Беларусь”
У Гародні закрылі адзін з самых вялікіх рэстаранаў амаль на 400 месцаў – рэстаран “Беларусь”. Многія гарадзенцы лічаць яго культавым, бо ў ім спявалі розныя музыкі, якія сталі зоркамі беларускай эстрады.
Таксама гэты рэстаран быў бадай адзіным месцам у горадзе, дзе можна было пакаштаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні. Рэстаран з’явіўся яшчэ ў 1969 годзе, узгадвае гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін:
– З колішняга рэстарана перайшлі некаторыя музыкі ў гэты новы рэстаран “Беларусь”, у тым ліку і Віктар Маркаў, які ў будучыні стаў вядомым расейскім музычным прадзюсерам, кіраўніком гурта “Альфа”, ну і мужам вядомай расейскай спявачкі Таццяны Маркавай. Таксама там гралі вельмі таленавітыя музыкі-мультыінструменталісты Анатоль Вераб’ёў, вядомы гарадзенскі біт-музыкант Сяргей Падгайчанка.
Закрываўся рэстаран ужо некалькі разоў, апошнім разам яго планавалі закрыць яшчэ ў 2008 годзе, калі ўвесь гасцінічна-рэстаранны комплекс быў выстаўлены на гарадскі аўкцыён. Тады яго ніхто не набыў і ён працаваў з перапынкамі да гэтага года.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава