У Гародні затрымалі Кірыла Курылу
18 гадоў таму
Паводле запісанага сілавікамі відэа, гарадзенцу Кірылу Курылу закідаюць удзел у пратэстах у 2020 годзе і радыкальныя выказванні ў той час, піша канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць».
На відэа хлопец кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і нібыта заклікаў да гвалту над супрацоўнікамі АМАП і міліцыі, прапаноўваў будаваць барыкады з «Табакерак», адбіраць спецсродкі ў супрацоўнікаў і прымяняць супраць іх, абліваць міліцыянтаў фарбай і зялёнкай.