У Гародні затрымалі журналіста Міхала Карневіча
Працягваецца ціск на незалежных журналістаў. Як стала вядома 22 студзеня праваабаронцам „Вясны”, учора ў Гародні затрымалі журналіста „Народнай Волі” Міхала Карневіча. Прычыны і абставіны затрымання пакуль не вядомыя.

„Народная Воля” піша, што не ведае, дзе цяпер знаходзіцца іх журналіст і з чым звязаны яго арышт. Паводле выдання, некалькі дзён таму ён атрымаў рэдакцыйнае заданне падрыхтаваць матэрыял з лагеру мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.
На цяперашні момант у няволі ў Беларусі працягваюць знаходзіцца 34 прадстаўнікі медыя.
