У Гародні затрымлівалі журналіста Яна Романа (абноўлена)



Паводле апошняй інфармацыі Яна Романа адпусцілі пасля таго як некалькі гадзін трымалі.

***

Сям’і Яна Романа не паведамляюць дзе ён знаходзіцца і на які час затрыманы. У Ленінскім РАУС сказалі, што журналіста там няма.

***

17 сакавіка ў Гародні проста на вуліцы быў затрыманы журналіст Ян Роман. Пра гэта са спасылкамі на яго сына паведамляюць тэлеграм-каналы.

Журналіста затрымалі і паводле інфармацыі, што ёсць, завезлі ў Ленінскі РАУС горада.

Дома ў Яна Романа правялі ператрус, забралі ноўтбук і тэлефон. Паводле папярэдняй інфармацыі, журналіста вінавацяць у фінансаванні пратэстаў. Нібыта ён аплаціў штрафы двум чалавекам, якіх каралі за ўдзел у акцыях пратэсту.

Напомнім, што журналіста 10 жніўня 2020 года беспадстаўна затрымалі амапаўцы і моцна збілі.

Беларускае Радыё Рацыя