У Гародні затрыманы грамадзянін Туркменістану – ён нібыта пакідаў абразлівыя каментары пра расейцаў
18 гадоў таму
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што 10 гадоў жыве ў Беларусі, скончыў у нашай краіне медуніверсітэт, апошні час працуе барменам. Паводле хлопца, затрымалі яго за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы, а таксама абразлівыя каментары ў дачыненні да грамадзян РФ.

Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы – Матдурдыеў Мейліс.
