У Гароднi за пэрформанс затрымлівалі Iгара Банцара
Праз 2 гадзіны музыку выпусцілі. Да яго ў Ленінскі РАУС прыязджалі лекары з псіханеўралагічнай лякарні, якія праверылі, ці актывіст хворы. Пасля гэтага яму выпісалі папярэджанне за правядзенне несанкцыянаванай акцыі і выпусцілі.
***
У Гароднi затрыманы Iгар Банцар. Грамадскі актывicт ды музыка Iгар Банцар зладзiў пэрформанс каля абласнога суду ў Гароднi. Ён танчыў у шортах з ружовым сцягам пад будынкам суда.
Намеснік старшыні суда не пусцiў яго ў такiм выглядзе ў памяшканне суду. Праз некаторы час прыехаў АМАП, якi забраў актывiста.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
