У Гародні затрыманы лідар абласной арганізацыі партыі „Справядлівы свет”
У Гародні 15 сакавіка супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі кіраўніка абласной арганізацыі Беларускай партыі левых „Справядлівы свет” Паўла Станеўскага. Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў, Станеўскага „затрымалі пры выхадзе з пад’езда дома, дзе ён жыве, прыкладна ў 17.00. Цяпер затрыманы знаходзіцца ў РАУС Кастрычніцкага раёна.
Сёння вечарам у абласным цэнтры павінна адбыцца чарговая акцыя супраць дэкрэта „аб дармаедах”.
Фота: ПЦ „Вясна”
