У Гародні затрыманы доктар-кардыёлаг Антон Навумаў
Працягваюцца затрыманні медыкаў — затрыманы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра кардыялогіі.

У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася відэа з затрыманнем у Гародні Антона Навумава. Ён цяпер жыве ў Менску і працуе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры кардыялогіі. Зыходзячы з відэа сілавікоў, затрымалі доктара Навумава за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбываліся ў верасні 2020 года ў Гародні, паведамляе @Grodno_grab.
На мінулым тыдні ў Гародні быў затрыманы супрацоўнік хуткай дапамогі і студэнт Артур Хлус.
