У Гародні затрыманы педафіл
У Гародні па падазрэнні ў спакушэнні малалетніх хлопчыкаў затрыманы мясцовы жыхар.
Як паведаміла ўпраўленне ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама на сваёй старонцы ў сацсетцы „УКантакце”, ім аказаўся мужчына 1983 года нараджэння. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, ён заводзіў знаёмствы з падлеткамі ў інтэрнэце і пад рознымі падставамі дамагаўся з імі сустрэч, падчас якіх альбо гвалтаваў дзяцей, альбо ўступаў з імі ў добраахвотныя палавыя зносіны, альбо здзяйсняў іншыя дзеянні сексуальнага характару.
Падазроны быў затрыманы пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у асабістым аўтамабілі ў момант, калі меў намер зноў парушыць закон, паведамляе УУС.Устаноўлены чацвёра падлеткаў, якія пацярпелі ад яго супрацьпраўных дзеянняў.
У дачыненні да затрыманага распачаты шэраг крымінальных спраў, ён знаходзіцца пад вартай.