У Гародні зацвілі каштаны



У Гародні ў верасні зацвілі каштаны – плады і суквецці суседнічаюць на галінках аднаго дрэва. Рэдкую прыродную з’яву можна пабачыць на цэнтральных вуліцах горада – Элізы Ажэшкі і Карла Маркса.

IMG_7595 rr

Пра гэтую рэдкую прыродную з’яву распавядае кандыдат біялагічных навук Алег Созінаў:

– З пункту гледжання імгненнай карысці для дрэва, яно канешне ніякай не мае – гэта мінус. Ён свой рэсурс выпрацоўвае, які павінен быць у наступным годзе, таму канешне і насення менш і кветак менш на наступны год. З пункту гледжання глабальнага, з пункту гледжання выжывання віда, калі насамрэч наступіць глабальнае пацяпленне і сезон вегетатыўны стане шырэй, то такія экзэмпляры выйграюць таму, што будуць даваць два ўраджаі ў год.

Большасць гарадзенскіх каштанаў – гэта прывазныя віды, таму цяпер навукоўцы занятыя вырашэннем праблемы каштанавай молі, якая нібыта пафарбавала дрэвы ў колер іржы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава