У Гародні жорстка збілі кантралёра
Паводле інфармацыі УУС Гарадзенскага аблвыканкама, 12-га верасня каля 17.00 брыгада кантралёраў прыбыла на прыпыначны пункт «вул. Савецкіх Пагранічнікаў» у Гародні. Падчас праверкі пасажыраў тралейбуса кантралёрамі быў выяўлены безбілетны пасажыр. Як і належыць, мужчыну вывелі з тралейбуса, каб не затрымліваць рух грамадскага транспарту. Безбілетніка папрасілі прайсці ў службовы аўтобус для афармлення пратакола, але нецвярозы мужчына наадрэз адмовіўся падпарадкавацца. На гэтай глебе паўстаў слоўны канфлікт, які амаль адразу перарос у бойку.
У дадзены канфлікт пачалі лезьці і грамадзяне, якія знаходзіліся на прыпынку грамадскага транспарту. У нейкі момант туды падышла кампанія, у якой двое мужчын паводзілі сябе агрэсіўна. Па словах кантралёраў, яны наўмысна правакавалі супрацоўнікаў кантрольна-рэвізійнай службы на канфлікт, а пасля некалькі разоў ударылі кантралёра, ад чаго пацярпелы ўпаў на асфальт.
У выніку ў мужчыны пералом носа, закрыты пералом пальца і закрыты пералом хвасца.
У ходзе канфлікту кантралёры загадзя зрабілі фатаграфіі падазраваных, якіх цяпер і шукае міліцыя.
Паводле s13.ru