У Гародні знайшлі міну часоў вайны



Небяспечны прадмет быў знойдзены каля сцяны аднапавярховага жылога дома па вуліцы Дзяржынскага, калі экскаватар капаў траншэю для пракладкі камунікацый.

Работы былі прыпыненыя. На месца прыбылі экстранныя службы, месца знаходкі ачапілі. У прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама паведамілі, што знаходкай аказаўся мінамётны снарад часоў ІІ Сусветнай вайны. Група размініравання канфіскавала міну, пасля яна будзе знішчана на палігоне. Спецыялісты таксама праверылі ваколіцу. Грамадзянам нічога не пагражае.

Як распавялі мясцовыя жыхары, тут праходзілі баі падчас вызвалення Гародні ў ліпені 1944 года.

БЕЛТА