У Гародні зруйнавалі чабурэчную каля чыгуначнага вакзалу
У Гародні ліквідавалі чабурэчную „Ля старога млына”, якая два дзясяткі гадоў была папулярнай у жыхароў і гасцей гораду. У гэтай кавярні, што месцілася каля чыгуначнага вакзалу, былі дастаткова смачныя чабурэкі. „Млын” з яго недарагім харчаваннем доўгі час быў невялікай візітоўкай Гародні.
Зараз у раёне буйнога маркету „Евроопт” вядуцца землярыйныя працы, сноўдаюць экскаватары, якія капаюць траншэі. Паводле афіцыйнай інфармацыі ідуць рамонтныя работы па замене падземных камунікацый.
Вось так выглядала папулярная кавярня яшчэ летам
Цяпер жа невялікі будыначак канчаткова руйнуецца
Беларускае Радыё Рацыя