У Гародні з’явілася „Адметнасьць”
У Гародні адкрылася новая крама з беларускімі адметнасцямі. Дарэчы, яна так і называецца: „Адметнасьць”. Яе гаспадарамі з’яўляюцца Вольга і Сяргей Верамеенкі.
Крама знаходзіцца па адрасе, які добра вядомы беларускай грамадзе, – гэта вуліца Кірава, дом 3, другі паверх. Крама працуе штодня, без выходных.
Пра сваю камерцыйную ідэю, а таксама пра назву крамы кажа яе гаспадар Сяргей Верамеенка:
– Каб беларус мог мець у сваёй хаце вырабы ў беларускіх колерах. Каб чалавек меў магчымасць набыць наш гістарычны герб, наш сцяг гістарычны – тое, што нас звязвае з нашай зямлёй. Адметнасць – гэта тое, што нас адрознівае. Гэта тое, што ёсць у беларусаў, і чаго не маюць іншыя народы. Тое, чым мы адрозніваемся ад іншых.
У краме кожнага наведніка-пакупніка сустрэнуць з беларускай мовай, а праводзяць з беларускім па духу таварам на яго густ.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня