У Гародні з’явілася новая музычная крама



Лідар  беларускага гурта “Дай Дарогу” Юры Стыльскі адкрыў у Гародні музычную краму на вуліцы Ажэшкі. Музыка правёў са сваімі фанатамі аўтограф-сесію і зайграў некалькі песень свайго гурта на самай дарагой у краме акустычнай гітары.

IMG_7156 rr

Юры Стыльскі падзяліўся сваімі творчымі планамі з нашым карэспандэнтам:

– Чаму б не падтрымаць, мы ж сябры. У нас там Калуга, потым Масква, потым Менск, Гародня. Я думаю, што мы можам запланаваць і сустрэцца разам з Радыё Рацыя паспяваем. Новы альбом можа нават і не за гарамі, ідзе прадукцыйная праца, кліп скора будзе на песню “Атручаныя мазгі”.

Гэтая музычная крама стала першай у Гародні, якая можа прадставіць самы вялікі выбар музычных інструментаў і прыладаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава