У Гародні з’явілася „Выдатнае” таксі з роднай мовай і вышыванкамі
З мінулага тыдня ў Гародні працуе новае таксі – „Выдатнае”. Кіраўніцтва кампаніі звярнулася да нацыянальных матываў: аўтамабілі абклееныя вышыванкамі, а дыспетчары размаўляюць на беларускай мове.
Арганізатары новай службы запрашаюць гарадзенцаў скарыстацца іх таксі і адзначаюць, што возяць па тарыфах ніжэйшых за сярэдні і кожная 6-я паездка – на 3 рублі танней.
Усе аўтамабілі перавозчыка абклееныя рознымі арнаментамі. Кожны арнамент нясе ў сабе свой сэнс. Да прыкладу, гэты знак пазначае „багацце”:
Перад наборам дзяўчат для працы ў дыспетчарскай усіх жадаючых папярэджвалі, што размаўляць трэба будзе на роднай мове. Кіраўніцтва кампаніі было прыемна здзіўлена, што дзяўчаты пазітыўна ўспрынялі гэтае пажаданне.