У Гародні з’явіцца самае вялікае графіці ў Беларусі



Вулічная мастацкая акцыя MustAct – MustArt стартавала ў Гародні некалькі дзён таму. Аднак самай вялікай працай гэтага праекта стане малюнак, які хутка з’явіцца на тарцы дома па вул. Белыя Росы, 3.

IMG_7712 1

У Гародні  ў адрозненне ад іншых гарадоў, дзе ўжо пабывалі вулічныя мастакі, акцыя расцягнецца ў часе. Гэта звязана з пагадненнямі, якія былі заключаны паміж мастакамі і гарадской уладай.

Пра асаблівасці праэкта распавядае Алег Ларычаў, кааарданатар стрытарт таварыства SIGNAL, прадстаўнікі якога і малююць зараз на сценах Гародні:

– Must Art – гэта серыя акцый мэтай якой з’яўляецца паказаць, што горад можа быць не застыўшай субстанцыяй, а прасторай, якую можна змяняць кожны. Гэтыя акцыі дла таго, каб паказаць людзям, што мы ўзялі, прыехалі, намалявалі, вы таксама можаце. Праект прайшоў паспяхова ў Магілёве, Гомеле, Баранавічах, Рагачове, гэта пяты горад. Мы даўно хацелі Гародню, усе хлопцы хацелі Гародню, Гародня пакуль не вельмі хацела.

За час акцыі, якая будзе працягвацца да 15 кастрычніка, вулічныя мастакі плануюць упрыгожыць больш за дзесятак розных аб’ектаў у Гародні, сярод якіх дамы і электрашчытавыя, трансфарматарныя будкі ды пад’езды дамоў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня