У Гародні з’явяцца вуліцы Саяпіна, Курловіча і Глухава
У Гародні з’явяцца вуліцы, названыя ў гонар выбітных гарадзенцаў.
Першапачатковыя прапановы тапанімічнай камісіі Савет дэпутатаў у свой час адхіліў, новыя ж варыянты ўхвалены адзінагалосна з улікам праведзенага грамадскага абмеркавання, піша “Гродзенская праўда”.
– У сувязі з тым, што ў нас пачаў актыўна забудоўвацца новы вялікі мікрараён Грандзічы, разлічаны на дзясяткі тысяч жыхароў, паўстала неабходнасць вызначыцца вуліцамі і з іх назвамі, – паведаміў старшыня Гарадзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў. – Мы прыслухаліся да меркавання шматлікіх гараджан, і ў гэтым мікрараёне з’явяцца вуліцы імя двойчы алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча, імя вядомага краязнаўцы Віктара Саяпін, а таксама вуліца імя заслужанага будаўніка Рэспублікі Беларусь Віктара Глухава.
Фота grodnonews.by