У Гародню прывезлі кола агляду
У Гародню прывезлі кола агляду. Пакуль у гарадскім парку ідзе разгрузка будучага атракцыёну. Мантаж чакаецца бліжэйшым часам. Вышыня кола – 42 метры.
Кола агляду зойме пустуючае месца каля амерыканскіх горак.
Кола пачне працаваць, хутчэй за ўсё, ужо ў пачатку лета. У атракцыёне – 24 кабінкі. Гэта 96 пасадачных месцаў.
Дарэчы, кола агляду вышынёй 30 метраў калісьці было ў Гародні. Яно знаходзілася ў Новым парку каля Каложскай царквы. Яго ўсталявалі ў 70-я гады мінулага стагоддзя. Яно прапрацавала каля 10 гадоў, а потым атракцыён дэмантавалі.
Зараз у Беларусі працуе пяць колаў агляду – у Менску, Гомелі і Берасці.