У гарвыканкаме Гародні не будзе Рады па пашырэнні ўжывання беларускай мовы



Каардынацыйная рада па пашырэнні ўжывання беларускай мовы пры аддзеле адукацыі, спорту і турызму Гарадзенскага гарвыканкама не будзе адноўлена. Сябры абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Гародні на сустрэчы з начальнікам — Андрэем Семанчыкам спадзяваліся, што абяцанае аднаўленне рады будзе з іх удзелам.

Кажа Алесь Крой, актывіст ТБМ, які прысутнічаў на сустрэчы з чыноўнікам гарвыканкаму:

Уcё ж такі хацелася. Дынамічная была структура. Хай там няшмат людзей было б: дырэктары ці завучы школ, дзе ёсць беларускія класы, садкоў, дзе ёсць беларускія групы, аддзелаў адукацыі, і таксама Таварыства беларускай мовы універсітэта і Таварыства беларускай школы. Маглі б разам дзейнічаць у каардынацыі дзеяння па плану, які распрацавалі б на бліжэйшую перспектыву.

Галоўная перспектыва ў сферы адукацыі Гародні — адкрыццё беларускага ліцэя, ці гімназіі. Аргумент, чаму гарадзенскі аддзел адукацыі не хоча аднавіць працу каардынацыйнай рады па пашырэнні і папулярызацыі беларускай мовы, на думку сяброў ТБМ. не пераканаўчы. Цяпер абласная рада ТБМ, якая падрыхтавала шэраг сваіх прапаноў у сферы пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, будзе рыхтаваць іх у пісьмовым выглядзе.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя