У „Гавары праўду” пачалася пазапланавая праверка Мінюста



Рэспубліканскае даследча-асветнае грамадскае аб’яднанне „Гавары праўду” паведаміла пра пачатак пазапланавай праверкі Міністэрствам юстыцыі.

„Мінюст прыйшоў з пазапланавай праверкай у РДАГА „Гавары праўду”. У спісе патрабаванні падаць сотні дакументаў. Тэрмін 14.07, паведамленне пра замоўлены ліст прыйшло сёння, 13.07″, — гаворыцца ў паведамленні аб’яднання ў сацсетках.

Раней стала вядома, што Мінюст ініцыяваў праверку дзейнасці шэрагу арганізацый, у тым ліку асветна-сацыяльнага грамадскага аб’яднання „Звяно”, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага ПЭН-цэнтра, праваабаронча-асветнага грамадскага аб’яднання „Рух „За Свабоду”, грамадскага аб’яднання „Экадом”, міжнароднага грамадскага аб’яднання „Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына”, Саюза беларускіх пісьменнікаў.

belapan.by