У Гданьску развіталіся з Паўлам Адамовічам
Больш за 40 тысяч чалавек узялі ўдзел у пахаванні прэзідэнта Гданьска.
Жыхары Гданьска параўноўваюць смерць Паўла Адамовіча са смерцю блізкага чалавека. Субота ў Польшчы была абвешчаная днём нацыянальнай жалобы.
Урну з прахам Паўла Адамовіча пахавалі ў Марыяцкай базіліцы, адной з найбуйнейшых цагляных цэркваў свету.
У пахавальнай урачыстасці ўзялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Таксама прысутнічалі: старшыня Рады Еўропы Дональд Туск і былыя прэзідэнты Польшчы: Лех Валенса, Аляксандр Кваснеўскі і Браніслаў Камароўскі.
Ад Сярэднявечча ў Марыяцкай базыліцы хавалі самых заслужаных жыхароў гораду.
Павал Адамовіч атрымаў нажавыя раненні 13 студзеня падчас дабрачыннага мерапрыемства, на наступны дзень ён памёр у бальніцы. Нападнік быў адразу затрыманы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters, euronews.com, Agencja Gazeta/Dawid Zuchowicz