У Георгія Дзмітрука ў Кобрыні спрабавалі правесці вобшук



У сустаршыні незарэгістраванай партыі БХД Георгія Дзмітрука ў Кобрыні спрабавалі правесці вобшук. Артыкул, згодна якога вядзецца справа і ў якасці каго па ім праходзіць грамадскі дзеяч, пакуль невядомыя, паколькі сам ён знаходзіўся ў той момант у іншым месцы, — распавёў суразмоўца:

– Я як раз быў у ад’ездзе, мяне не было дома. Прыехалі тры машыны, заблакавалі завулак, дзе я жыву, але я там не прапісаны. Выйшаў мой зяць, ён спытаў, хто яны такія. Яны сказалі, што яны прадстаўнікі МУС Берасця, з ведамства, якое займаецца ўнутранай бяспекай. Ён мне са свайго тэлефону пазваніў і расказаў сітуацыю. Я падняў слухаўку і пагаварыў. Яны сказалі, што хочуць са мной пагаварыць.

Георгій Дзмітрук звярнуў увагу, што ў Кобрыні ён таксама выступаў адным з ініцыятараў па каардынацыі дыялогу з уладамі, а таксама збіраў дадзеныя ахвяраў паслявыбарчых падзеяў. Менавіта гэта магло таксама стаць паставай да такіх дзеянняў з боку сілавікоў.

Беларускае Радыё Рацыя