У Германіі на трасе згарэў аўтобус



У аўтакатастрофе з удзелам аўтобуса загінула 18 чалавек. Як заявілі ў паліцыі, менавіта столькі людзей заставалася ўнутры аўтобуса, калі ён згарэў. Канчатковая колькасць ахвяр стане вядомая пасля апазнання загінулых.

У выніку аварыі таксама пацярпелі 30 чалавек, некаторыя з іх атрымалі цяжкія траўмы.

Катастрофа адбылася раніцай 3 ліпеня каля Мюнхберга. Аўтобус урэзаўся ў фуру і загарэўся. Прычыны сутыкнення пакуль невядомыя, бо рух на трасе A9 быў павольны. Зараз траса перакрытая ў паўднёвым кірунку.

[Not a valid template]

У аўтобусе знаходзіліся двое кіроўцаў і 46 пасажыраў. Паводле паліцыі, у ім ехалі на адпачынак пенсіянеры.

Паводле welt.de