У Германіі зруйнавалі храм 19-га стагоддзя



На захадзе Нямеччыны ў камуне Іммерат разбурылі сабор 19-га стагоддзя і знішчаюць усё мястэчка.

З пад паселішча Іммерат будузь здабываць буры вугаль, таму мястэчка разам з так званым „саборам” – царквой перыяда грундэрства – разбурылі. Мясцовыя жыхары выступалі супраць, але энергакампанія RWE сваё рашэнне не змяніла. Мясцовыя эколагі і краязнаўцы пратэставалі да апошняга, аднак суд стаў на бок энергакампаніі, а паліцыя сілай спыніла апошнія пратэсты грынпісаўцаў і мясцовых грамадзян.

Паселішча Іммерат размешчана над буйнейшым вугальным басейнам, што заходней Кёльна. Энергакампанія RWE Power мае намер здабываць тут вугаль, на месцы мястэчка пазней выкапаюць катлаван і зробяць возера.

Каля 900 жыхароў Іммерату ўжо пакінулі свае дамы, бальшыня будынкаў мястэчка ўжо разбурана. Усяго ў рэгіёне павінны пераехаць 7900 жыхароў.

Актывісты Грынпісу занялі базіліку незадоўга да разбурэння, заклікаючы не разбураць яе хоць бы да таго моманту, пакуль не будзе сфармаваны новы ўрад, які можа прыняць закон пра адмову ад новага здабывання і выкарыстання вуглю.  Аднак распрацоўнік кар’еру RWE Power адмовіўся выканаць гэтую просьбу, разагнаў людзей паліцыяй і прыгнаў тэхніку, якая разбурыла храм.

Беларускае Радыё Рацыя