У Гімалаях загінула 9 альпіністаў
Дзевяць альпіністаў з Паўднёвай Карэі і Непала закінулі пасля сыходу лавіны ў Гімалаях, паведаміла Himalayan Times.
Сярод загінуўшых апынулася 5 альпіністаў з Паўднёвай Карэі і 4 суправаджальнікі-гіды з Непалу. Арганізатар экспедыцыі паведаміў, што лавіна накрыла лагер, размешчаны на гары Гурджа Хімал у заходнім Непале (больш 7 тысяч метраў). Відавочцы расказалі, што альпіністы знаходзіліся ў лагеры, чакаючы добрага надвор’я.
На месца здарэння паслалі ратавальны верталёт.
Беларускае Радыё Рацыя