З гімназіі ў Фаніпалі эвакуіравалі 772 чалавекі
Прычынай экстраных мер стала загаранне ў падвале будынка.
1 кастрычніка ў 14-00 паступіла паведамленне аб тым, што ідзе дым з падвала навучальнага корпуса гімназіі на вуліцы Камсамольскай. Задымленне выявілі відавочцы.
Ужо праз 4 хвіліны на месцы выкліку былі ратавальнікі. Работнікі МНС сумесна з персаналам гімназіі эвакуіравалі 772 чалавекі (712 дзяцей, 60 дарослых). Пацярпелых няма.
2 кастрычніка навучальная ўстанова будзе працаваць у штатным рэжыме.
Пажар ліквідаваны падраздзяленнямі МНС. Прычына пажару высвятляецца.
