У Глыбокім і Верхнядзвінску на ўдзельнікаў акцый склалі пратаколы
У Глыбокім і Верхнядзвінску на некалькіх удзельнікаў пратэстовых мірных акцый склалі пратаколы. А аднаго грамадскага актывіста з Глыбокага Яраслава Берніковіча нават затрымалі міліцыянты. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгах. Хоць некаторым з іх улады абяцалі, што на іх не будуць складацца пратаколы.
Як кажа грамадская актывістка з Верхнядзвінска Валянціна Болбат, падчас сустрэчы з уладамі яны іх запэўнівалі, што на актывістаў пратаколы не будуць складацца. Але ўлады іх падманулі
– Я яшчэ папыталася ў начальніка міліцыі пра тое, што на ўсіх нас, сказалі, заведзены пратаколы. Ён сказаў, што не. Гэта было ў сераду. У суботу да мяне дадому прыехаў участковы і прывёз пратакол. Пратаколы ўжо былі складзены пасля той сустрэчы 16 чысла. І на дадзены момант такіх пратаколаў ужо чатыры. Чатыры чалавекі іх маюць, і хутчэй за ўсё колькасць пратаколаў павялічыцца.
У Глыбокім таксама склалі патаколы на некалькіх чалавек. Сёння, 24 жніўня, у міліцыю выклікалі яшчэ адну актывістку Людмілу Барэйку. А Яраслава Берніковіча яшчэ так і не адпусцілі з міліцыі пасля ўчорашняга затрымання. Яго жонцы паведамілі, што будзе суд 24 жніўня, але а якой гадзіне так і не сказалі.
– Сказалі, як дакументы будуць гатовыя, пачынаючы з 9 гадзін.
РР: Артыкул 23.34?
– Я не ведаю.
Цяпер усе астатнія актывісты знаходзяцца ў чаканні суда, і яны пакуль не ведаюць, калі ён адбудзецца і ці адбудзецца ўвогуле. Бо зараз у краіне зменлівая сітуацыя, і часам сілавікі і суддзі чакаюць, у які бок павернецца палітычная сітуацыя.
Акцыя ў Глыбокім 23 жніўня:
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя