У Глыбокім пачаўся мотапрабег „Мір і Памяць”
Мітынг, прысвечаны пачатку мотапрабегу „Мір і Памяць”, прымеркаванага да Дня Перамогі , адбыўся ў Глыбокім. Ён стартаваў 7-га траўня, а завершыцца 9-га ва ўрочышчы Барок у Глыбокім. Там пахавана людзей падчас Другой сусветнай вайны больш, чым жыве зараз у горадзе. Байкеры і матацыклісты праедуць тры вобласці – Віцебскую, Менскую і Гарадзенскую. Удзельнікі мотапрабегу наведаюць месцы воінскіх пахаванняў, ускладуць кветкі і ўшануюць памяць загінулых. Па словах кіраўніка Глыбоцкага аддзялення клуба “The Hooligans MC” Аляксандра Хілько, асноўная мэта мотапрабегу – захаванне гістарычнай памяці аб Другой сусветнай вайне.
– У гэтым годзе мы пашыраем геаграфію нашага мотапрабегу – праязджаем тры вобласці, 9 траўня плануем быць тут, каб прывезці весткі з іншых гарадоў, вёсак пра перамогу нашага народа. Мы глыбока перакананыя, што вайна – вялікае зло, якое не павінна быць на гэтай зямлі. Мы павінны ехаць, мы павінны яшчэ і яшчэ раз даказваць, што вайне не быць.
Арганізатарамі мотапрабегу з’яўляюцца мотаклуб «The Hooligans MC» і Глыбоцкі райвыканкам, а яго ўдзельнікамі – байкерскія клубы Беларусі, Расеі і блізкага замежжа, а таксама вольныя байкеры.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя