У Глыбокім падвялі вынікі латвійска-літоўска-беларускай супрацы
Выніковая канферэнцыя ў рамках праекта «Трэці крок у стратэгіі Еўрарэгіёна “Азёрны край”» адбылася ў Глыбокім. На яе з’ехаліся прадстаўнікі Латвіі, Літвы і Беларусі. Прысутнічаў консул Беларусі ў Даўгаўпілсе Юры Давыдоўскі. Па словах кіраўніка праекта Ілзе Стабулніеце, праект прадугледжваў планаванне сумеснай будучыні па ўстойлівым сацыяльна-эканамічным развіцці латвійска-літоўска-беларускіх тэрыторый.
– Мы падводзім вынікі распрацаванай стратэгіі Еўрарэгіёна “Азёрны край”, палепшанага нашага дырэктарату, пад якім маем на ўвазе адкрыццё беларускага бюро. Тут, у Глыбокім, мы вельмі спадзяемся на далейшае ўкараненне стратэгіі і каардынацыю працы менавіта на беларускім баку ў рэалізацыі транспамежных праектаў і мерапрыемстваў з намі, латышамі, а таксама з літоўцамі.
Як кажа Ілзе Стабулніеце, праект «Трэці крок у стратэгіі Еўрарэгіёна “Азёрны край”» аб’яднаў трыццаць адно самакіраванне Латвіі, Літвы і Беларусі. Праект быў разлічаны на 18 месяцаў. На канферэнцыі абмеркавалі вынікі праекта, таксама прысутныя даведаліся пра вопыт працы Еўрарэгіёна “Неман” і “Белавежская пушча”.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтаркі