У Глыбокім прайшло свята кветак



“Бывай, лета! Добры дзень, школа!” – свята кветак, дзяцінства, радасці і суму па сыходзячым леце адбылося ў Глыбокім. У цэнтры горада ўсе асноўныя прадпрыемствы і ўстановы адукацыі зладзілі выставу кветкавых кампазіцый.

З кожным годам выставачных экспазіцый становіцца больш, а крэатыў ідэй удзельнікаў свята працягвае здзіўляць жыхароў і гасцей горада.

Паводле працаўніцы Глыбоцкага мясакамбіната, інжынера-хіміка Ірыны Матузкі, пры стварэнні кампазіцый у іх было шмат ідэй, але перш за ўсё яны з кветак зрабілі і першай прадставілі мапу Беларусі.

Мы гэтым ганарымся. Ганарымся, што жывём у Рэспубліцы Беларусь. Таму першае месца аддалі сваёй карце.

Хацелі выразіць сябе праз дзяўчат-першакласніц. Апрануўшы гэтую форму, мы адчулі сябе першакласніцамі з тым жа задорам, радасцю. Таксама мы паказалі на сваёй экспазіцыі шыкоўнага паўліна, жывы куток з вусеня, вожыка, качак, свінкі.

Падчас свята адбыліся канцэрты, выставыкірмашы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы па гліне, паясах і “маляванках”. Былі ўручаныя ўзнагароды лепшым кветкаводам, гаспадарам дамоў узорнага парадку і арганізацыям горада за лепшае ўпарадкаванне тэрыторый.

Для дзяцей былі арганізаваны гульні, атракцыёны, спартовыя пляцоўкі і праведзеная акцыя “У школу з добрым сэрцам”.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі