У Глыбокім прэзентавалі ініцыятыву zvarot.by



Дзякуючы гэтаму сайту, чалавек можа дасылаць электронныя звароты ў дзяржаўныя органы, падпісваць петыцыі і заяўляць пра свае кампаніі.

prezentacija_sajt_3

Як кажа ініцыятар Андрэй Стрыжак, сайт дапамагае яго наведнікам правільна аформіць электронны зварот, прасунуць любую цікавую і карысную грамадскую кампанію:

– Ініцыятыва па стварэнні сайта ўзнікла ў 2013 годзе, зараз гэта ўжо другая версія сайта, якая больш спрыяе карыстальнікам. Старонка зроблена з мэтай аблягчэння камунікацыі грамадзян і дзяржаўных органаў.  

Новы сайт працуе менш за год,  яго карыстальнікамі сталі ўжо больш за 7 тысяч чалавек. Усе кампаніі з’яўляюцца цікавымі і актуальнымі. Але найбольшы рэзананс на сёння маюць кампаніі, звязаныя з платнымі пераздачамі экзаменаў і залікаў у БДУ, а таксама з абаронай жывёлаў.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя