У Глыбокім “стаялі” за вольны байнет



Глыбоцкая суполка “Беларускай асацыяцыі журналістаў” зладзіла акцыю ў падтрымку журналістаў і свабоднага доступу да інтэрнэт-рэсурсаў. Самыя актыўныя БАЖаўцы сфатаграфаваліся з плакатамі-заклікамі, якія распрацавалі для іх віцебскія калегі.

zhurnalisty_akcyja_skrabatun

Па словах рэдактара газеты “Вольнае Глыбокае” Уладзіміра Скрабатуна, вельмі важна ў наш час, у беларускіх рэаліях, журналістам падтрымліваць адзін аднога.

– Журналісты ў Беларусі – адзіная згуртаваная і кансалідаваная супольнасць. Праца іхная нялёгкая, але яна вельмі патрэбная людзям, таму мы мусім пра гэта памятаць і адстойваць правы нашых калегаў-журналістаў.

Акцыя была праведзеная ў межах кампаніі “Станем за журналістыку”, якую ладзяць 5 лістапада восьмы год запар журналісцкія арганізацыі свету.

zhurnalisty_akcyja_1

Кожная краіна падчас кампаніі засяроджваецца на самай актуальнай праблеме, якая існуе ў журналісцкай супольнасці.

zhurnalisty_akcyja_2

Летась БАЖаўцы “стаялі” за правы фрылансераў, сёлета паўстала праблема з блакаваннем незалежных сайтаў.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара