У Глыбокім з ІЧУ выйшаў Аляксандр Шарабайка



У Глыбокім з ізалятара часова ўтрымання ўвечары 4 снежня выйшаў на волю фітнес-трэнер і культурыст Аляксандр Шарабайка. Ён там адседзеў 17 сутак па двух артыкулах 23. 34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і непадпарадкаванне міліцыі. Адміністрацыйным арыштам пакарала яго суддзя глыбоцкага суда Людміла Вашчанка. Сустрэць Аляксандра прыйшло каля 15 чалавек.

Як кажа Аляксандр Шарабайка, ён вельмі ўдзячны людзям за падтрымку і салідарнасць:

– Я на самым пачатку – першыя другія суткі думаў, што напэўна будуць сустракаць. Я ведаю сваіх людзей, сваё Глыбокае, у нас файныя людзі, у нас народ адзіны. Жыве Беларусь!

РР: Умовы былі нармальныя? Не адключалі ваду?

– Не, з гэтым праблемаў не было, хлусіць не буду. 

РР: Вы не адзін сядзелі?

– Некалькі разоў падкідвалі некалькі людзей, але ўсё здаецца было нармальна. 

Нагадаем, каб затрымаць Аляксандра Шарабайку, глыбоцкія міліцыянты рабілі дзве спробы – 13 лістапада трое міліцыянтаў прыязджалі да яго дадому, але тады ім не ўдалося яго затрымаць. А 17 лістапада, увечары, калі ён ішоў па дачку ў школу, яго ўжо затрымалі. Дзеля гэтага глыбоцкая міліцыя нават задзейнічала тры машыны і цітушак, якія сачылі за ім па дарозе з дому да школы.

 

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя