У Глыбокім запалілі галоўную елку



У Глыбокім на Цэнтральнай плошчы запалілі галоўную елку горада. Свята прайшло ў тэатралізаванай форме з удзелам галоўных персанажаў Новага Года. Разам з дзецьмі вадзілі карагоды, удзельнічалі ў конкурсах, танцавалі, спявалі песні і дарослыя.

Па словах наведвальнікаў свята, нават дождж і нехарактэрнае надвор’е  для гэтай пары не перашкодзіла вясёламу мерапрыемству.

– Запальваюцца елачныя агеньчыкі. Вядома, добры настрой. Праўда, хочацца, каб у наступным годзе ўсё было лепш, чым у гэтым. Каб была радасць і спакой на Зямлі. Каб усе мы былі жывы і здаровы.

– Выпадкова патрапілі сюды. Усе падабаецца. Добрая арганізацыя. Але па шчырасці, Новы Год без снегу як не Новы Год. Няма святочнага настрою.

– Дзед Мароз, розныя снегавікі, карагоды, цікавыя конкурсы.

– Свята. Усё вельмі добра. Вось, гуляем. Усім шчасця, здароўя, любові, поспехаў і цярпення!

Традыцыя ўрачыстага запальвання елкі ў Глыбокім існуе чацвёрты год.  Пасля гэтай падзеі ў горадзе пачынаюцца святочныя мерапрыемствы і кірмашы.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі