У Глыбоцкіх фермераў можна падзарабіць
Па 200-400 тысяч беларускіх рублёў у дзень зарабляюць часовыя працаўнікі ў глыбоцкіх фермераў. Працаваць да фермераў едуць людзі рознага ўзросту – ад 16 да 73 гадоў.
Па словах людзей, якія працуюць на фермераў шмат гадоў, паміж працаўнікамі нават узнікаюць спрэчкі з-за канкурэнцыі.
„Не вельмі любяць пастаянныя работнікі, калі прыязджае нехта новы, бо чым больш людзей, тым менш заробіш”, – кажуць яны:
– Фермераў канешне ў Глыбокім многа, розныя расцэнкі ў кожнага: хтосьці плаціць 250, 220 і 200, раз на раз не прыходзіцца.
– Мы з маці ездзілі, за дзень з 8 да 17 гадзін атрымалася па 180 тысяч – гэта калі збіралі будьбу, а калі ўбіралі па 170. Залежыць ад таго, хто як працуе, ён глядзіць і потым у канцы дня, хто дрэнна працаваў, ляніўся, таму крыху менш.
– 180 і вядро бульбы ён даваў яшчэ. Даваў усім роўна, але тых, хто дрэнна працаваў, ён іх адпраўляў і казаў, каб не прыязджалі.
Працаўнікі задаволеныя тым, што ў Глыбокім шмат фермераў. Бо знайсці падпрацоўку, дзе б добра плацілі, вельмі складана. А ў іх – калі старанна працаваць, то можна нядрэнна зарабіць.
Беларускае Радыё Рацыя