У Гомелі 100-годзе БНР адзначаць без уладаў



Чыноўнікі з галоўнага ўпраўлення ідэалогіі аблвыканкама адмовіліся падтрымаць прапановы грамадскасці, паколькі цытата з адказу „дата стварэння БНР не з’яўляецца дзяржаўным святам”.

Сёлета, як вынікае з адказу ідэолагаў, на гомельскай мапе не з’явіцца вуліца міністра апекі БНР Палуты Бадуновай, паколькі „пытанне ўвекавечання гэтай дзяячкі адносіцца да кампетэнцыі тапанімічнай камісіі”.

Паводле аднаго з ініцыятараў калектыўнага звароту да ўладаў Уладзіміра Кацоры, ён да апошняга моманту спадзяваўся на пазітыўнае рашэнне пытання:

– Быў такі спадзеў, што ўсё ж такі ўлады выкарыстаюць, паколькі гэта ўсё палітычнае пытанне – святкаванне 100-годзя, асабліва для ўлады, тут і украінскі фактар, гэта быў бы добры адказ і Расеі, і грамадству беларускаму, у які бок будзе рухацца беларуская дзяржава і куды нас будуць весці.

Гісторык Валянціна Лебедзева заўважае, што ўладам не хапае гістарычнай адукацыі:

– Здзіўляцца тут, я лічу, што няма чаму, ну проста не даспелі яшчэ да асэнсавання такіх падзей. Усім не хапае гістарычнай адукацыі, не хапае яе ўладам на месцах, бо ўзнікае пытанне, з якой нагоды нам святкаваць 100-годзе беларускай міліцыі, або беларускай арміі.

Адзначэнне 100-годдзя з моманту абвяшчэння БНР у Гомелі пройдзе ў фармаце ўскладання кветак да магіл дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху. Акрамя таго, 23 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі аўтарства Валянціны Лебедзевай пра Палуту Бадунову. 

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель