У Гомелі абмеркавалі ўшанаванне 500-годдзя перамогі пад Воршай



Набліжэнне 500-х угодкаў перамогі войскаў ВКЛ над Масковіяй абмеркавалі ў Гомелі. Прадстаўнікі аргкамітэту па адзначэнні Бітвы пад Оршай распавялі гомельцам пра свае планы на святкаванне адной з найбольш значных датаў у гісторыі Беларусі. Палітолаг Аляксандр Жучкоў перакананы, што цяперашнім беларусам варта ганарыцца ўчынкам продкаў:

– Чаму мы не можам успомніць гэта як здабытак беларускага народа, літвінскага народа, супольна польска-літоўска-беларускага. У першую чаргу гэта было на нашых землях – бітва праходзіла пад Воршай. І пацярпелі, і перамога адбылася найбольш важная для беларусаў, якія сёння жывуць на гэтай тэрыторыі і павінны святкаваць яе як самую вялікую перамогу, таму што сапраўды гэта спыніла экспансію з усходу на шмат якія гады.

Бітва пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 года паміж войскамі ВКЛ і Масковіяй. Усяго ў бітве ўдзельнічала 110 тысяч чалавек. З іх – 80 тысяч складалі прадстаўнікі маскоўскай дзяржавы. Нягледзячы на лічбавую перавагу, расейскія войскі пацярпелі сакрушальную паразу.

Беларускае Радыё Рацыя