У Гомелі абвешчаны збор сродкаў на помнік Міхаілу Жызнеўскаму



Прадстаўнікі Руху салідарнасці „Разам”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Маладога Фронту вырашылі дапамагчы бацькам беларуса, забітага на барыкадах кіеўскага Еўрамайдана.

Адзін з ініцыятараў збору грошай Кастусь Жукоўскі тлумачыць, што далучыцца да акцыі можа любы ахвотны:

– У Гомелі можна прынесці грошы на Палескую. У Менску адказная – рэжысёрка Вольга Мікалайчык. І, галоўнае, каб не было праблем, а праблемы былі, калі збіралі маці Жызнеўскаа на дапамогу, людзі не указвалі сваіх прозвішчў, калі адпраўлялі пераводамі Western Union. І дагэтуль яшчэ вісіць 950 еўра, і грошы не аддаюць. Галоўнае трэба падпісацца, ад каго. 

Праект помніка ў выглядзе разгорнутай кнігі з праваслаўным крыжам распрацаваў скульптар Алесь Шатэрнік.

Маці героя Ордэна Нябеснай сотні Міхала Жызнеўскага спадзяецца, што ўвесну атрымаецца ўсталяваць помнік на месцы пахавання яе сына ў вёсцы Сцяг Працы, што пад Гомелем.

Беларускае Радыё Рацыя