У Гомелі адбудзецца вечарына памяці Уладзіміра Шыцікава
У Гомелі адбудзецца вечарына памяці грамадскага дзеяча Уладзіміра Шыцікава.
“Гэта быў апантаны чалавек, які змагаўся за інфармацыйную прастору горада”, – узгадвае актывіста яго паплечнік Уладзімір Кацора.
– Міні-друкарня ў яго дома была, на лецішчы была. Яго арыштоўвалі. І будзе такая размова, як мы змагаліся, ён змагаўся. Даведаемся, як гэта ўсё адбывалася. Вы адчуеце, што гэта такое, – насіць улёткі, шукаць паперу, шукаць фарбу і ўсё іншае.
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шыцікаў сышоў з жыцця ў 2017 годзе. Яму ішоў 71-ы год.
Вечарына адбудзецца 3 сакавіка па адрасе Палеская, 52, пачатак а 18-00. Уваход свабодны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелаПАН