У Гомелі адбыўся кірмаш праектаў



Удзельнікі прэзентавалі восем ідэяў. Сярод якіх – арганізацыя плэнеру на хутары Чырвоны Кастрычнік, правядзенне навуковай канферэнцыі ў Рагачове і стварэнне сайта Рудабельскай рэспублікі. Рэгіянальны каардынатар кампаніі “Будзьма” па Гомельскай вобласці Яўгенія Стрыжак распавядае пра адметнасць гомельскага фестывалю.

– Наш гомельскі кірмаш праектаў адметны тым, што ў ім удзельнічае не адзін горад, а менавіта розныя гарады і вёскі. Гэта досыць унікальна, бо звычайна кірмаш праектаў адбываецца ў горадзе. Перад намі быў у Віцебску. А ў нас удзельнічае вёска Чырвоны Кастрычнік, гарадскі пасёлак Рудабелка, або Акцябрскі, Рагачоў, Рэчыца, Калінкавічы. Карацей, увесь рэгіён тут прадстаўлены.

Кірмаш праектаў – гэта своеасаблівы банк ідэяў, важнасць і актуальнасць якіх абмяркоўваецца супольна з экспертамі і наведнікамі фестывалю.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель